Навiны
Беларусь плануе пастаўляць малочную прадукцыю ў М’янму праз біржу
Беларусь плануе пастаўляць малочную прадукцыю ў М’янму праз біржу, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Як ажыццяўляецца кантроль за якасцю малочных прадуктаў і якую ролю тут іграе чалавечы фактар
Тварог з варэннем або бутэрброды з маслам і сырам — смачныя і простыя ў падрыхтоўцы варыянты сняданку, любімыя многімі. Вытворчасць малочнай прадукцыі — зусім нялёгкі працэс. Некаторыя гаспадыні, асабліва тыя, у якіх ёсць хатняя гаспадарка, умеюць рабіць з малака тварог ці масла самастойна. Іншыя ж набываюць прадукты ў крамах. Выраб якаснай і бяспечнай для здароўя «малочкі» на прадпрыемствах — працэс хоць і пераважна аўтаматызаваны, але працаёмкі, патрабуе дакладнага кантролю тэмпературы і кіслотнасці, а таксама выкарыстання спецыфічных заквасак і ферментаў. А яшчэ — адказнага выканання абавязкаў з боку работнікаў. Каб паглядзець, як гэты кантроль ажыццяўляецца на месцы, мы накіраваліся ў Вілейку — на вытворчы ўчастак Мінскага малочнага завода № 1.
Мінсельгасхарч скарэктаваў мінімальныя экспартныя цэны на мяса і малочную прадукцыю
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Адпаведная пастанова ведамства ад 15 ліпеня № 61 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Беларусь у 2024 годзе экспартавала 6 млн тон малака і малочных прадуктаў у 69 краін
За мінулы год беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы адгрузілі на экспарт 6 млн тон малака і малакапрадуктаў, пашырыўшы геаграфію паставак да 69 дзяржаў. На поспехах малочнай жывёлагадоўлі на знешнім контуры ў час форуму «Малочная ферма», што праходзіць цяпер у сталіцы, зрабіў акцэнт першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Ломскі, перадае БелТА.