Навiны
424
Куды звяртацца, калі вам перашкаджае кінуты аўтамабіль?
08.06.2025
Не так даўно была сведкай размовы. Двое мужчын — відаць, суседзі — ажыўлена абмяркоўвалі машыну на адной з парковак Гродна. Маўляў, стаіць ужо амаль паўгода, ніхто на ёй не ездзіць, толькі месца займае. І стала цікава, а што ж рабіць, калі выявіш такое аўто? Куды звяртацца? Уласны карэспандэнт «Звязды» даведалася пра ўсе тонкасці.