Навiны
Netflix набудзе кінастудыю Warner Bros. за $72 млрд
Кампанія Netflix аб'явіла аб дасягненні дамовы аб куплі кінастудыі Warner Bros. Discovery, што паклала канец напружаным таргам, у якіх за актывы студыі таксама змагаліся Paramount Skydance і Comcast. Пра гэта паведамляе БелТА.
Улады РФ прадалі долю ў кінастудыі «Саюзмультфільм»
У РБК паведамілі, што дзяржава прадала долю ў кінастудыі «Саюзмультфільм» і плануе атрымаць ад прыватызацыі «Саюзмультфільма» асноўную частку дадатковых даходаў бягучага года ад рэалізацыі дзяржмаёмасці.
Якуб Колас вяртае ў Ташкент
9 ліпеня 2025 года ў 17 гадзін Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на імпрэзу «Край-друг Узбекістан», у час якой адбудзецца і паказ дакументальнага фільма кінастудыі «Беларусьфільм» «Ташкентская торба». У кінастужцы — аповяд аб узбекскім перыядзе жыцця народнага песняра Беларусі Якуба Коласа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Лукашэнка: Аванс, які дзяржава выдзеліла беларускаму кінематографу, так і не адпрацаваны
Цытату аб тым, што кіно — найважнейшае з усіх мастацтваў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадваў неаднойчы, адзначаючы, што цалкам падзяляе меркаванне аўтара гэтых слоў. Кіраўнік дзяржавы заўсёды цікавіцца станам айчыннага кінематографа, яго праблемамі і перспектывамі. У аўторак Прэзідэнт прысвяціў гэтай тэме шырокую нараду. Разглядалі надзённыя, а недзе і балючыя пытанні ў сэрцы айчыннага кінематографа — на кінастудыі «Беларусьфільм».