Навiны
Вынікі рэспубліканскага конкурсу маладзёжных ініцыятыў падвялі ў Мінску
Ідэі родам з рэгіёнаў: БРСМ і Міністэрства адукацыі падтрымаюць найлепшыя стартапы
У Мінску вызначылі пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў
Урачыстае мерапрыемства прайшло на базе нядаўна адкрытага Дома моладзі, які не толькі стаў унікальнай пляцоўкай для камунікацый і раскрыцця патэнцыялу маладых людзей, але і аб’яднаў пад сваім дахам вядучыя маладзёжную і дзіцячую грамадскія арганізацыі — Мінскі гарадскі камітэт БРСМ і Мінскі гарадскі савет БРПА.
Моладзь прапаноўвае карысныя праекты
Фінал чацвёртага сезона рэспубліканскага праекта «Конкурс маладзёжных ініцыятыў» прайшоў у Маладзёжнай крэатыўнай прасторы ў Мінску. У 2024 годзе на конкурс паступіла каля 200 заявак з усёй краіны. Сярод прадстаўленых — праекты па патрыятычным выхаванні, развіцці творчасці, спорту, стварэнні адукацыйных праграм, крэатыўных прастор і не толькі. У нашым матэрыяле — пра некаторыя з іх.