Top.Mail.Ru

Навiны

Новыя гарызонты сучаснай харэаграфіі: у Мінску стартуе V Рэспубліканскі харэаграфічны конкурс «Дэнс-кангрэс»

Новыя гарызонты сучаснай харэаграфіі: у Мінску стартуе V Рэспубліканскі харэаграфічны конкурс «Дэнс-кангрэс»

Ад сённяшняга дня і па 25 красавіка Мінск будзе цэнтрам прыцягнення для таленавітых танцораў і балетмайстраў Беларусі. Спартыўна-культурны цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прыме V Рэспубліканскі харэаграфічны конкурс «Дэнс-кангрэс». Гэта знакавая падзея для тых, хто сочыць за развіццём дадзенага віду мастацтва, арганізаваная Міністэрствам культуры і БДУКМ. Звычайна конкурс дапамагае адкрываць новыя імёны і выяўляе кірункі, па якіх развіваецца харэаграфічнае мастацтва краіны. Адбор, як і ўзровень удзельнікаў, сур’ёзны, ацэньваць іх майстэрства будзе прафесійнае журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю