Top.Mail.Ru

Навiны

Выдатніца з падзякай аблвыканкама пачынае кар’еру на Бярэзіншчыне

Выдатніца з падзякай аблвыканкама пачынае кар’еру на Бярэзіншчыне

Дар’я Памазава па спецыяльнасці — ветэрынарны фельчар. Сёлета скончыла Аграрны каледж Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, што знаходзіцца ў вёсцы Лужасна. Дзяўчына атрымала размеркаванне ў сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «АграМАЗ» і працуе ветэрынарным урачом на малочнатаварнай ферме «Васілеўшчына» Бярэзінскага раёна. Яна — адна з трох маладых спецыялістаў, якія прыехалі сюды пасля вучобы. Выбар гэтага прадпрыемства не выпадковы: менавіта сюды імкнуцца самыя лепшыя выпускнікі.


У Мінску пачала работу выстаўка «Адукацыя і кар’ера»

У Мінску пачала работу выстаўка «Адукацыя і кар’ера»

Гэтаму маштабнаму форуму ўжо дваццаць два гады, і ўвесь гэты час ён дэманструе адукацыйныя дасягненні ў Рэспубліцы Беларусь. Сёння, калі ў школах, ВНУ і каледжах стаўка робіцца на прафарыентацыйны кірунак, калі набірае сілу траекторыя мэтавай падрыхтоўкі студэнтаў, і сам форум, і мерапрыемствы, якія праводзяцца ў яго рамках, становяцца ўсё больш актуальнымі. Паказальным з’яўляецца і той факт, што школьная і студэнцкая моладзь становіцца мэтавай аўдыторыяй выставы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю