Навiны
492
Святкаванне 80-годдзя з дня нараджэння кампазітара Эдуарда Зарыцкага
09.02.2026
9 лютага споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння кампазітара, народнага артыста Беларусі Эдуарда Барысавіча Зарыцкага, аднаго з самых яркіх майстроў беларускай музычнай культуры. Ён вядомы і як аўтар музыкі да песень, выконваемых папулярнымі артыстамі, і як стваральнік акадэмічных твораў. На песнях маэстра вырасла не адно пакаленне, з дзяцінства многім знаёма мелодыя яго «Калыханкі».