Навiны
Сёлета на траціну больш мільянераў у свеце хочуць змяніць грамадзянства
Год ад году заможныя людзі паводзяць сябе ўсё больш неспакойна. У 2024-м 134 тысячы мільянераў змянілі месца жыхарства, у 2025 годзе — ужо 142 тысячы, сёлета ж плануюць пакінуць радзіму 165 тысяч багатых людзей. Такія даныя прыводзяцца ў справаздачы «Глабальная міграцыя багацця» кампаніі Henley&Partners. Прычыны зусім розныя. Але ключавым матывам з’яўляецца незадаволенасць падаткаабкладаннем на радзіме. І ўладальнікі капіталу імкнуцца выратаваць свой здабытак у спакойных гаванях. Гэтыя лагуны ўсё часцей знаходзяцца за межамі краін з класічным капіталізмам. Мабыць, свет перажывае не проста фрагментацыю і рэгіяналізацыю эканомікі, а змену светапоглядных парадыгм. А яны заўсёды суправаджаюцца вельмі значнымі пераездамі эліт.
У Іспаніі больш за 300 замежнікаў трымалі ў рабстве на фермах
Паліцыя Іспаніі ліквідавала злачынную групоўку, члены якой нелегальна ўвозілі ў краіну замежных працоўных і трымалі іх у рабстве на фермах. Пра гэта паведамляе БелТА.
Больш за 207 тыс. замежнікаў прыехалі ў Беларусь па бязвізе з пачатку года
З 1 студзеня бягучага года ў Беларусь прыбылі 207 334 замежнікі з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з суседніх Літвы, Латвіі і Польшчы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Больш як 204 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
З пачатку года ў Беларусь прыбылі 204 118 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу, паведамляе БелТА.
У Кітаі ўвялі электронную карту прыбыцця для замежнікаў
Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па справах міграцыі КНР, з 20 лістапада перад уездам на тэрыторыю КНР замежнікі змогуць запоўніць карту прыбыцця анлайн на афіцыйным сайце Дзяржаўнага ўпраўлення па справах міграцыі, платформе ўрадавых паслуг, у дадатку «Іміграцыйная служба 12367», міні-праграмы ў WeChat і Alipay, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сталі вядомы вынікі экзамену замежнікаў на веданне адной з дзяржаўных моў
Каля 90 % з тых, хто здаваў 30 кастрычніка першы экзамен на веданне рускай мовы, прайшлі выпрабаванне паспяхова.
Лукашэнка пра замежнікаў і бязвіз: Для нас там закрываюць усё, а мы ім: «Прыязджайце, глядзіце!»
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначае, што на фоне палітыкі закрыцця межаў, якую праводзяць шэраг краін, Беларусь, наадварот, дэманструе адкрытасць для замежнікаў. Пра гэта ён заявіў падчас размовы з мінчанамі, паведамляе БелТА.
Каля 140 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
З пачатку года ў Беларусь прыбылі 139 785 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з краін — суседзяў Беларусі — Літвы, Латвіі і Польшчы. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Чаму замежныя грамадзяне ахвотна едуць лячыцца ў Беларусь
Як замежнікі адаптуюцца да працы ў Беларусі, расказваем на прыкладзе завода ў Гатава
У Мінскім вытворчым гарбарным аб’яднанні паспяхова працуюць спецыялісты з розных краін. Каля 10 чалавек з Украіны, 50 — з Туркменістана, ёсць работнікі з Азербайджана. У цэлым замежныя супрацоўнікі складаюць каля 10-11% ад агульнай колькасці працаўладкаваных, паведамляе «Прысталічча».