Навiны
«Мастацтва стала выратаваннем». Беларуска ў 55 гадоў занялася жывапісам, яе карціны захоўваюцца ў калекцыях па ўсім свеце
Карціны Алы Касцялецкай выстаўляюць у галерэях не толькі Беларусі, але і Расіі, Еўропы і Амерыкі. Таксама яе работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Праўда, сама мастачка сціпла называе сябе самавучкай. Яна занялася жывапісам усяго сем гадоў таму. Мастацтва стала для Алы сапраўдным выратаваннем, вылечыла яе душу і дапамагло знайсці сябе. Пра гэта паведамляе БелТА.
Заўтра ў Магілёве пачне работу міжнародны пленэр па жывапісе
Акварэльныя пейзажы Валерыя Талкачова дэманструюцца ў «Арт-Фабрыцы»
Мастак Валерый Талкачоў выступае з персанальнай выстаўкай «Дакрананне» ў галерэі «Арт-Фабрыка». У экспазіцыі — лёгкія і празрыстыя акварэлі — пейзажы, якія перадаюць не толькі настрой прыроды, але і душэўны стан таго, хто назірае за яе жыццём.
Беларускі і замежны жывапіс XVI — XІX стагоддзяў дэманструецца на часовай выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі
Да 24 жніўня ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея працуе часовая экспазіцыя «Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI — XІX стст.», якая змяшчае чатыры дзясяткі твораў беларускага, рускага і заходнееўрапейскага жывапісу з калекцыі музея на тэму Старога запавету і Новага запавету Бібліі, а таксама работы, прысвечаныя хрысціянскім святым.
Што аб'ядноўвае розныя народы?
Уладзімір Гладкоў на мінулым тыдні прадставіў у галерэі «Універсітэт культуры» выстаўку «Сувязная ніць». У сваім жывапісе, апроч іншага, мастак дэманструе сувязь паміж рознымі народамі, распавядае пра іх культурныя здабыткі як пра адзін — усеагульны, сусветны. Пазнаёміцца з творчасцю аўтара можна да 22 красавіка.