Навiны
Аб чым дэлегаты УНС, прадстаўнікі мясцовай улады, гавораць падчас сустрэч з людзьмі
Канкрэтна — аб канкрэтных справах
Дэлегатамі УНС ад Федэрацыі прафсаюзаў выбраныя Дзмітрый Крутой і Раман Галоўчанка
XI пазачарговы з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшоў ў Мінску. Удзел у ім узялі каля 500 чалавек — прафсаюзныя лідары і актыў, сацыяльныя партнёры — прадстаўнікі ўрада і наймальнікі, а таксама замежныя госці з дзесяці краін. Галоўная тэма сустрэчы такога шырокага прадстаўніцтва — абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку.
Настрой у дэлегатаў УНС — засяроджаны і канструктыўны
У гэтым мы пераканаліся, пагаварыўшы з дэлегатамі, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны і сферы дзейнасці.
Працягваецца абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 — 2030 гады
Абмеркаванні адбыліся 27 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў, Канстытуцыйным і Вярхоўным судах (дэпутаты і суддзі, паводле Канстытуцыі, з’яўляюцца дэлегатамі УНС), а таксама на абласных сходах дэлегатаў VII УНС ад Гродзеншчыны і Віцебшчыны. Задача актыўна падключаць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу да гэтага працэсу ставілася Старшынёй УНС Аляксандрам Лукашэнкам. Упершыню такая пільная ўвага да маючага адбыцца Сходу, што, несумненна, абумоўлена як фарматам, так і зместам галоўнага грамадска-палітычнага мерапрыемства года. Першы раз у гісторыі суверэннай Беларусі на зацвярджэнне дэлегатаў УНС, а значыць усяго народа, выносіцца найважнейшы дакумент, які вызначыць стратэгію развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.
У Мінгарвыканкаме прайшла сустрэча дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад горада Мінска
Мяркуецца, што пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу адбудзецца ў хуткім часе і будзе праходзіць два дні. Яно стане другім у новым канстытуцыйным статусе і восьмым у агульнай складанасці. У Мінгарвыканкаме адбылася першая сустрэча дэлегатаў VІІ УНС ад горада Мінска перад чарговым пасяджэннем. Яна праводзілася ў адпаведнасці з Законам «Аб Усебеларускім народным сходзе».