Навiны
Абноўлена Дырэктыва №1 аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны
Лукашэнка падпісаў Дырэктыву аб практычным напаўненні стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кітаем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 мая падпісаў Дырэктыву «Аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Як плануюць ацэньваць работу ідэалагічнай вертыкалі?
Якія падыходы будуць прымяняцца пры ацэньванні работы ідэалагічнай вертыкалі абмяркоўвалі сёння на пасяджэнні Савета па каардынацыі ідэалагічнай работы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.
Лукашэнка даручыў правесці рэвізію сваіх дырэктыў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці рэвізію дырэктыў кіраўніка дзяржавы. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс, паведамляе БелТА.
Чаму важна данесці да моладзі ўрокі гісторыі, у чым у Беларусі і Пакістана адзіная пазіцыя і як рэагаваць на гандлёвыя войны
Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.
Эксперты — аб Дырэктыве № 12: Знакавы крок, які ўмацоўвае падмурак нашага суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці
Падпісанне Прэзідэнтам Дырэктывы № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» — свайго роду сведчанне сталасці нашага грамадства. Беларусы, будуючы сваю незалежную дзяржаву, дасягнулі таго ўзроўню развіцця як нацыя, калі можна сур’ёзна і з разуменнем не толькі гаварыць пра хлеб надзённы, але шукаць і знаходзіць сэнсы існавання і развіцця народа, краіны, яе суверэнітэту. Гэты дакумент не толькі для кіраўнікоў, яго павінен вывучыць кожны. Гэта, як было вобразна сказана, буквар грамадзяніна. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, зацверджаныя Дырэктывай, даюць канкрэтны адказ на важныя для асэнсавання саміх сябе пытанні — хто мы, па якой дарозе ідзём, якімі арыенцірамі кіруемся. Толькі ведаючы адказ на іх, насельніцтва пэўнай тэрыторыі сапраўды становіцца грамадзянамі пэўнай краіны.
«Знакавы крок, які ўмацоўвае падмурак нашага суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці»
Члены Савета Рэспублікі — аб Дырэктыве № 12.
Прэзідэнт падпісаў Дырэктыву аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка падпісаў Дырэктыву № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.