Навiны
У Кітаі найбуйнейшае ў свеце сховішча яек дыназаўраў атрымала «нанаабарону»
У запаведніку Цінлуншань у горадзе Шыянь, што ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай), завершаны маштабны праект па абароне ад выветрывання найбуйнейшага ў свеце сховішча скамянелых яек дыназаўраў. Гэта першы ў свеце выпадак ужывання нанаматэрыялаў для комплекснай кансервацыі такога маштабнага палеанталагічнага аб’екта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Нідэрландах на аўкцыёне прададуць сумку з матэрыялу з выкарыстаннем тканак дыназаўра за 500 тыс. еўра
Вучоныя і дызайнеры прадставілі ў Амстэрдаме сумку, вырабленую з інавацыйнага матэрыялу з выкарыстаннем калагену, атрыманага з закамянеласцяў дыназаўра Tyrannosaurus rex. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Аргенціне выяўлены закамянеласці раней невядомага гіганцкага тытаназаўра узростам 83 млн гадоў
Акамянеласці раней невядомага віду гіганцкіх дыназаўраў выявілі ў паўночнай Патагоніі (Аргенціна). Яму прысвоілі навуковую назву Yeneen houssayi. Ён жыў на Зямлі ў познемелавую эпоху, каля 83 млн гадоў таму. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Палеантолагі знайшлі ў Аргенціне астанкі аднаго з найстаражытных дыназаўраў узростам каля 230 млн гадоў
Палеантолагі знайшлі на паўночным захадзе Аргенціны астанкі аднаго з самых старажытных дыназаўраў на Зямлі — яго ўзрост ацэньваецца ў 230-225 млн гадоў. Пра гэта паведаміў Нацыянальны савет па навуковых і тэхнічных даследаваннях краіны, паведамляе РИА Новости.