Навiны
Быць побач, калі дзіця анлайн: А1, Беларускі дзіцячы фонд і ЮНФПА запусцілі другі сезон Клуба адказных інфлюенсераў «Ты ў сеціве»
Да Сусветнага дня дзіцяці, які адзначаецца 20 лістапада, А1 сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) запусцілі другі сезон Клуба адказных інфлюенсераў «Ты ў сеціве» – ініцыятывы, скіраванай на павышэнне інфармаванасці аб адказным уплыве ў сацыяльных сетках і стварэнні бяспечнага анлайн-асяроддзя.
Фотапраект «Інклюзія: адукацыя для паклікання»
Беларускі дзіцячы фонд на дабрачынныя праграмы летась сабраў і затраціў рэкордную суму
Летась Беларускі дзіцячы фонд уклаў у рэалізацыю праграм, праектаў і акцый 1 мільён 739 тысяч рублёў. Удалося прыцягнуць больш грашовых сродкаў, чым у папярэднія гады. Усе яны ідуць на такія дабрачынныя праграмы, як «Нашы дзеці», «Дзіцячае сэрца», «Цёплы дом» і іншыя. У мінулым годзе ўсе праекты і акцыі фонду дасягнулі рэкорднага ахопу дзяцей. Ніводная сям’я, якая звярталася па дапамогу ў арганізацыю, без яе не засталася.