Навiны
363
Як бацькам-выхавальнікам з Ліды ўдаецца стаць апорай для тых, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю
09.02.2026
У дзіцячых дамах сямейнага тыпу дзеці набываюць дамашнюю ўтульнасць і цеплыню сямейных адносін, вучацца жыць у паўнавартаснай сям’і, дзе любоў, клопат і ўзаемадапамога не пустыя словы. Прыёмныя мамы і таты нясуць высакародную місію — выхаваць з кожнага дзіцяці сапраўднага грамадзяніна, патрыёта, а таму нядобрых людзей сярод іх быць не можа. У гэтым карэспандэнт «Звязды» пераканалася асабіста, наведаўшы адзін з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Лідскім раёне.