Навiны
101
Дзесяць новых ясельных груп адкрыюць у Мінску ў падарунак да вясны
25.02.2026
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня Мінск робіць падарунак не толькі жанчынам, але і самым маленькім гараджанам. З 1 сакавіка ў сталіцы адкрываецца дзесяць дадатковых груп для дзяцей ва ўзросце ад года да двух.