Навiны
485
«Аб сучаснай дзіцячай пляцоўцы марылі даўно»: у сталіцы рэалізавана яшчэ адна грамадзянская ініцыятыва
05.08.2025
На прыдамавой тэрыторыі па праспекце Газеты «Звязда», 59/1 з’явіўся новы дзіцячы гульнявы комплекс у рамках рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы. Дзесяць працэнтаў ад кошту ўсяго праекта сабралі мясцовыя жыхары, астатнюю суму дадала дзяржава — такія ўмовы конкурсу. Як з’явілася гэтая задума і хто дапамог увасобіць яе ў жыццё, даведалася карэспандэнт «Звязды».