Навiны
У Емене альпініст загінуў, зваліўшыся ў кратар спячага вулкана
Еменскія ратавальнікі знайшлі цела альпініста Антара аль-Абсі па мянушцы Чалавек-павук праз некалькі гадзін пасля яго падзення ў кратар з сярністымі водамі вулкана Дамт у паўднёвай правінцыі Эд-Далі, перадае БелТА.
Землятрус магнітудай 5,8 адбыўся ў Афганістане
Землятрус магнітудай 5,8 зафіксаваны ў гарах Гіндукуш у Афганістане. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на ТАСС і Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Аблвыканкамы змогуць вызначаць катэгорыі работнікаў для прадастаўлення ўчасткаў пад будаўніцтва без аўкцыёну
Аблвыканкамы змогуць вызначаць асобныя катэгорыі землекарыстальнікаў для прадастаўлення ўчасткаў для будаўніцтва без аўкцыёну. Гэта прадугледжана праектам закона «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання зямельных адносін», які прадставіў сёння дэпутатам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Мікалай Бабёр. Законапраект прыняты ў першым чытанні, паведамляе БелТА.
Лукашэнка: У аснове супрацоўніцтва Беларусі і Чарнагорыі духоўныя і культурныя сувязі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Чарнагорыі з нацыянальным святам — Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.