Top.Mail.Ru

Навiны

У Генпракуратуры расказалі пра дэмаграфічныя страты ад генацыду

У Генпракуратуры расказалі пра дэмаграфічныя страты ад генацыду

Нас сёння магло б быць 17 мільёнаў. Такая лічба была агучана падчас семінара-практыкуму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: гістарычная і правая ацэнка», які прайшоў у Генеральнай пракуратуры. Ён быў прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і пяцігоддзя з моманту ўзбуджэння крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

Генеральны пракурор Гара: У Генпракуратуры абмяркоўваюць распрацоўку законапраекта аб супрацьдзеянні кіберзлачыннасці і кіберпагрозам

Генеральны пракурор Гара: У Генпракуратуры абмяркоўваюць распрацоўку законапраекта аб супрацьдзеянні кіберзлачыннасці і кіберпагрозам

Распрацоўку законапраекта аб супрацьдзеянні кіберзлачыннасці і кіберпагрозам абмяркоўваюць у Генеральнай пракуратуры. Аб гэтым расказаў генеральны пракурор Дзмітрый Гара перад міжведамаснай нарадай па пытаннях барацьбы з кіберзлачыннасцю, паведамляе БелТА.

Апошняе дзесяцігоддзе назіраецца зніжэнне колькасці карупцыйных злачынстваў у Беларусі
157

Апошняе дзесяцігоддзе назіраецца зніжэнне колькасці карупцыйных злачынстваў у Беларусі

Паводле даных, якія прывяла старшы пракурор упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Вольга Бахар, калі ў 2015 годзе фіксавалася каля 1600 карупцыйных злачынстваў, то ў мінулым годзе — усяго 843. У структуры агульнай злачыннасці доля карупцыйных дзеянняў сёння не перавышае 2 %, што сведчыць аб планамернай сістэмнай рабоце праваахоўных органаў, пракуратуры, а таксама іншых структур.

Выступленні за хабар. Крымінальная справа ў дачыненні да былых кіраўнікоў абласной філармоніі накіраваная ў суд
247

Выступленні за хабар. Крымінальная справа ў дачыненні да былых кіраўнікоў абласной філармоніі накіраваная ў суд

У адной з абласных філармоній дырэктар і яго намеснік арганізоўвалі выступленні артыстаў-выканаўцаў за незаконныя ўзнагароджанні. Крымінальная справа аб хабарніцтве і ўхіленні ад выплаты падаткаў Генеральнай пракуратурай накіравана ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння падсуднасці, паведамляе БелТА.


Не менш за сем крымінальных спраў у дачыненні да нацысцкіх катаў плануецца накіраваць у суд у 2026 годзе
296

Не менш за сем крымінальных спраў у дачыненні да нацысцкіх катаў плануецца накіраваць у суд у 2026 годзе

Генпракуратура Беларусі плануе накіраваць у суд у 2026 годзе не менш за сем-дзесяць крымінальных спраў у дачыненні да нацысцкіх катаў, паведаміў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед перад Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго, паведаміла БелТА.

Якія новыя правілы прыняты для бяспекі на чыгуначных аб’ектах, растлумачылі ў Генпракуратуры
380

Якія новыя правілы прыняты для бяспекі на чыгуначных аб’ектах, растлумачылі ў Генпракуратуры

Што новага з’явілася ў правілах знаходжання ў зоне павышанай небяспекі чыгуначных пуцей, паведаміла БелТА. 

Генпракурор: расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа працягваецца

Генпракурор: расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа працягваецца

На сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі аб стане спраў дакладваў генеральны пракурор Андрэй Швед. Адкрываючы сумеснае пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка адзначыў: «У бягучым годзе наша краіна адзначае знакавую падзею — 80-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Генеральная пракуратура ўносіць важкі ўклад у захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу нашых продкаў, у работу па процідзеянні экстрэмізму і нацызму. Вядзецца расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Выяўлены многія факты, якія паказваюць, што маштаб трагедыі ад зверстваў фашыстаў значна большы, чым можна было ўявіць». Факталагічныя матэрыялы, атрыманыя падчас расследаванняў крымінальнай справы, леглі ў аснову шэрагу падрыхтаваных Генеральнай пракуратурай інфармацыйных праектаў, выданняў і фільмаў, падкрэсліў спікер. «Гэтыя і іншыя матэрыялы выкарыстоўваюцца дэпутацкім корпусам пры правядзенні інфармацыйна-тлумачальных мерапрыемстваў, ідэалагічнай работы з выбаршчыкамі, у першую чаргу з моладдзю», — сказаў Ігар Сергяенка.

Прэзідэнт: Гэта той час, калі народ усё вырашае

Прэзідэнт: Гэта той час, калі народ усё вырашае

Прэзідэнт коратка папрасіў Андрэя Шведа праінфармаваць аб крымінагеннай сітуацыі ў краіне (кіраўнік дзяржавы рэгулярна атрымлівае гэтую інфармацыю), у цэлым аб выніках работы органаў пракуратуры ў мінулым годзе. Акрамя таго, беларускі лідар пацікавіўся сітуацыяй з карупцыйнымі злачынствамі, меркаваннем пракурорскіх работнікаў аб нядаўняй электаральнай кампанііз пункту гледжання законнасці. Таксама ў Палацы Незалежнасці ішла размова аб тым, ці варта працягваць работу Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў. Абмяркоўвалася падрыхтоўка да нарады з сілавым блокам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю