Навiны
Якія спецыяльнасці выбірае сучасная моладзь, мы даведаліся ў Смілавіцкім дзяржаўным каледжы
У гэту навучальную ўстанову варта было прыехаць хоць бы для таго, каб на свае вочы ўбачыць, якія ўмовы сёння ствараюцца для тых, хто атрымлівае запатрабаваныя на рынку працы прафесіі.
Аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка, які адзначыць свой 150-гадовы юбілей
Ад сельскагаспадарчай школы да сучаснай установы адукацыі — такі шлях станаўлення прайшоў Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка, які адзначыць свой 150-гадовы юбілей.
Паглядзелі, як працуе найлепшая ў Магілёўскай вобласці прафесійна-тэхнічная ўстанова
Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж ведаюць далёка за межамі рэгіёна. На абласной Дошцы гонару ён быў прадстаўлены аж 17 разоў. 1 мая — зноў быў занесены на яе. Было цікава даведацца з першых вуснаў, што дапамагае гэтай установе адукацыі трымацца на такой вышыні.
Сённяшні дзень БДТУ — гэта 40 навукова-даследчых лабараторый, цесная інтэграцыя з прадпрыемствамі і, што самае важнае, высокакваліфікаваныя выкладчыкі
Тут рыхтуюць кадры для хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, лясной гаспадаркі, дрэваапрацоўкі і выдавецка-паліграфічнай дзейнасці
Як падрыхтаваць сапраўднага прафесіянала сваёй справы?
Адказ на гэта пытанне ведаюць у Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы
Чым адметны аграрны каледж у Івацэвічах
Перад галоўным корпусам — акуратна высаджаны пладовыя дрэўцы, частка зямлі адпачывае перад вясновай апрацоўкай. А калі абагнуць будынак і прайсці ўглыб, то кідаюцца ў вочы маленькія хацінкі з выстаўкай рамёстваў... Адразу зразумелы кірунак: вёска, зямля і ўсё, што з ёй звязана. Ва ўсім адчуваецца размах: вялікая тэрыторыя, некалькі карпусоў, памяшканні і пляцоўкі для рознай тэхнікі. Акрамя таго, у Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, адзінага у вобласці, — уласная вучэбная гаспадарка, фактычна міні-калгас, дзе на практыцы асвойваюць увесь цыкл сельскагаспадарчых работ.
У Гродзенскай вобласці абітурыентам расказалі, якія кар’ерныя магчымасці ёсць у сферы сельскай гаспадаркі
У Гродзенскай вобласці запусцілі серыю сустрэч па падборы прафесійна арыентаваных абітурыентаў, дзе моладзі расказваюць аб кар’еры ў сельскагаспадарчай сферы. Гэтым разам прэзентацыя адбылася ў Лідзе, куды запрасілі школьнікаў з Воранаўскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага, Лідскага і Навагрудскага раёнаў.
Кадры, якія рыхтуе аўтамеханічны каледж у Гомелі, на прадпрыемстве дакладна не прыйдзецца перавучваць
Машынабудаванне пачынаецца тут
У Мінскім гарадскім педагагічным каледжы спецыялістаў рыхтуюць па прынцыпе трох «п»: педагог, патрыёт, прафесіянал
Сёлета Мінскі гарадскі педагагічны каледж адзначае сваё дзесяцігоддзе. Маладая, але вельмі запатрабаваная сярод абітурыентаў установа адукацыі прайшла сур'ёзны шлях станаўлення. Спачатку набор ажыццяўляўся ўсяго на дзве спецыяльнасці, сёння — на пяць. Спецыялістаў тут рыхтуюць па прынцыпе трох «п»: педагог, патрыёт, прафесіянал. «Гэтыя тры грані — аснова ўсяго», — адзначае дырэктар каледжа Вольга ГУЗАВА. Карэспандэнты «Звязды» завіталі ў каледж і пераканаліся, што такая формула сапраўды прыносіць вынік.