Навiны
У некаторых галінах у Беларусі празмерныя магутнасці, якія толькі павялічваюць выдаткі
Самы эфектыўны інструмент барацьбы з інфляцыяй — зніжэнне выдаткаў. І ў вытворчасці, і ў лагістыцы, і ў аптовым і рознічным гандлі. У студзені індэкс спажывецкіх цэн вырас у параўнанні са снежнем на 0,5 %, студзень 2026-га да студзеня 2025-га — на 6,4 %. У мэтавы паказчык −7 % — укладваемся. Але тэма цэнавай стабільнасці не губляе сваёй вастрыні. Хаця б па той прычыне, што студзень — месяц, у якім спажывецкая актыўнасць падае ў параўнанні з перадсвяточнымі закупкамі ў снежні. Як бачыцца, настаў час уважліва паглядзець на ўвесь ланцужок выдаткаў, які ўзнікае пры руху тавару ад вытворцы да спажыўца. Таксама ў рознічным гандлі.
«Кардонная звышдзяржава». З чым Польшча гатова ступіць у 2026-ы?
Урад Польшчы прадставіў у Сойм праект бюджэту на 2026 год. Калі сцісла — дзірка ў польскім бюджэце становіцца яшчэ шырэй, а дзярждоўг імкнецца паляцець у космас. Затое ваенныя выдаткі б’юць рэкорды, замацоўваючы за Польшчай статус лідара ў НАТА па выдатках на абарону ў працэнтах ад ВУП.