Навiны
357
Вечарынка з квэстам, або Як грамадой Кузьму-музыку шукалі
24.02.2026
У даваенныя і пасляваенныя гады вясковая моладзь збіралася на вечарынкі — павесяліцца, патанцаваць, прыгледзець нарачонага. Клубаў тады не было, таму дзяўчаты (па дамоўленасці з сям’ёй) па чарзе прадастаўлялі хату для гуляння. Збіралі пачастунак — хлеб, агуркі, а хто з багатай сям’і — яшчэ і сала. Кавалеры абавязаны былі дамовіцца з музыкамі.