Навiны
571
17 жніўня ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці адзначыў юбілей
26.08.2025
Ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці доўгі час лічыў датай свайго заснавання 8 кастрычніка 1944 года. Аднак у 2019—2020 гг. была праведзена вялікая пошукавая работа. У архівах знайшлі дакументы, якія пацвярджаюць, што Гродзенскі губернскі ваенны камісарыят быў сфарміраваны ўжо 17 жніўня 1920 года. Уласны карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў камісарыят, каб даведацца, чым сёння жыве арганізацыя і з якімі поспехамі прыйшла да юбілею.