Навiны
182
У Беларусі ёсць вялікі нявыкарыстаны патэнцыял павелічэння збору і глыбокай перапрацоўкі біялагічных рэсурсаў
29.07.2026
Лес заўсёды быў для чалавека каштоўнай крыніцай самых разнастайных рэсурсаў. Ён абаграваў, даваў матэрыял для будаўніцтва, а таксама карміў і лячыў, таму што багаты на самыя разнастайныя рэсурсы: ягады, арэхі, лекавыя і духмяныя расліны. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі ў прамысловых маштабах, з аднаго боку, знізілі каштоўнасць гэтай прыроднай скарбонкі, з другога — значна яе павысілі. Прадукт, вырашчаны прыродай, без якога-небудзь умяшання чалавека, ужо апрыёры з’яўляецца арганічным. А на цалкам натуральныя прадукты попыт толькі расце. І ў беларускіх хвойніках, ельніках і дубровах тоіцца нявыкарыстаных рэсурсаў на сотні мільёнаў рублёў, а ў перапрацаваным выглядзе — лік ідзе на мільярды.