
120
З 1 ліпеня ў Беларусі забароняць састарэлыя касавыя апараты: штрафы да 8 400 рублёў
04.06.2025
Міністэрства падаткаў і збораў папярэджвае бізнэс аб неабходнасці тэрмінова абнавіць касавае абсталяванне. З 1 ліпеня выкарыстанне апаратаў, якія не адпавядаюць новым патрабаванням, будзе карацца штрафамі да 100 базавых велічынь для ІП і да 200 — для юрыдычных асоб, паведамляе «Прысталічча».