Навiны
106
Колькасць крадзяжоў у Беларусі няўхільна зніжаецца
10.06.2026
З сакавіка па май у нашай краіне штогод фіксуецца павелічэнне колькасці заяў аб крадзяжах з дачных домаўладанняў, а таксама веласіпедаў, самакатаў і асабістых рэчаў у месцах масавага адпачынку. Як адзначылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, абсалютная большасць такіх злачынстваў становіцца магчымай з-за бестурботнасці саміх уласнікаў.