Навiны
Як у Стаўбцоўскім раёне «выхопліваюць» у капрызнага надвор’я багаты ўраджай
На мехдвары ААТ «Дзераўное» Стаўбцоўскага раёна — апошнія прыгатаванні перад выездам у поле. Камбайны завяршаюць абслугоўванне, механізатары яшчэ раз правяраюць тэхніку, уважліва прыглядаюцца да неба — ці не падвядзе надвор’е. Пашанцавала: дождж так і не сабраўся, нават сярод аблокаў вызірнула сонца. Тут сустракаемся з галоўным аграномам гаспадаркі, маладым і вельмі зацікаўленым сваёй працай Паўлам ТАРАСЮКОМ. Ён абмяркоўвае з механізатарамі апошнія дэталі. Некалькі хвілін — і каманда гучыць: «Выязджаем!»
У Гродзенскай вобласці падрыхтавана 3 тыс. га пад сяўбу азімага рапсу
У Гродзенскай вобласці падрыхтавана 3 тыс. га пад сяўбу азімага рапсу. Аб гэтым паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў на селектарнай нарадзе з Прэзідэнтам Беларусі, перадае БелТА.
У Беларусі пачалася ўборка азімага рапсу
У Беларусі пачалася ўборка азімага рапсу. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.