Навiны
550
Белстат падвёў вынікі абследавання аб выкарыстанні бюджэту часу насельніцтвам
17.11.2025
Абследаванне, якое праводзілася з красавіка 2024 года па сакавік 2025-га, ахапіла 6 тысяч хатніх гаспадарак па ўсёй краіне, а гэта амаль 12 тысяч чалавек ва ўзросце 10 гадоў і больш. Удзельнікі запаўнялі два 24-гадзінныя дзённікі, падрабязна фіксуючы ўсе віды дзейнасці на працягу будняга і выхаднога дня ў каляндарным тыдні. Структура і праграма абследавання бюджэту часу насельніцтва распрацавана ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, прынятымі ў гэтай галіне.