Top.Mail.Ru

Навiны

Як растапіць сэрца феі, якая валодае цацкамі, раскажа прэм’ерны спектакль Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек

Як растапіць сэрца феі, якая валодае цацкамі, раскажа прэм’ерны спектакль Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек

Хто з дзяцей не марыць пра чароўныя падарункі? Хто з дарослых калісьці не меў любімую цацку, што была як сябар? У той час нават сур’ёзных людзей вяртаюць стваральнікі спектакля Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, якія «ажывілі» герояў італьянскага пісьменніка ХХ стагоддзя Джані Радары. Паводле яго казкі з’явіўся спектакль «Чароўнае падарожжа», прэм’ера якога адбылася ў апошні дзень зімы. Насамрэч яна нагадала пра цяпло і святло вясны, калі зямля вызваляецца з зімовага сну, але ж у гэты час абуджаюцца і людзі. Нават феі!..

Пажар вайны адлюстраваны ў прэм’ерным спектаклі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек

Пажар вайны адлюстраваны ў прэм’ерным спектаклі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек

Падчас прагляду спектаклю «Хутар» крык падступаў да горла. Нават калі даўно ведаеш гісторыю Сцепаніды і Петрака з аповесці «Знак Бяды», калі наогул добра ведаеш, што прынесла вайна на беларускія землі, то тэатральны твор можа ўзрушыць і прымусіць праз мастацтва перажыць шок, скіраваўшы ўвагу на сябе: а што маглі б вытрываць мы? Ці маглі б?.. Таму што гэты спектакль створаны не толькі дзеля расповеду... Ён у пэўным сэнсе псіхадэлічны і правакацыйны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю