Top.Mail.Ru

Навiны

«Явар і каліна» гучыць на мовах народаў свету

«Явар і каліна» гучыць на мовах народаў свету

Чуйны да беларускага слова чытач, слухач добра ведае песню ў выкананні саліста легендарных «Песняроў» Леаніда Барткевіча «Явар і каліна». «Песняй вясны лебядзінаю, / Скінуўшы зімнія чары, / Шэпчуцца явар з калінаю / Ў сумнай даліне над ярам...» І, канешне ж, ведаюць, што ў песні асновай з’яўляецца верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Дзень нараджэння Янкі Купалы адзначылі ў Купалаўскім доме

Дзень нараджэння Янкі Купалы адзначылі ў Купалаўскім доме

7 ліпеня ў Купалаўскім доме сабраліся прыхільнікі творчасці паэта, аматары беларускай літаратуры і культуры, каб аддаць даніну павагі першаму народнаму паэту Беларусі.

У Беларусі ўзнагароджана татарская пісьменніца

У Беларусі ўзнагароджана татарская пісьменніца

Беларуска-татарскія літаратурныя сувязі маюць даўнюю гісторыю. І ў ХХІ стагоддзі сапраўдны імпульс іх развіццю надавалі, надаюць такія пісьменнікі, дзеячы асветы і культуры, як светлай памяці народны паэт Татарстана Роберт Мінулін, нашы сучаснікі — народны паэт Татарстана Рэнат Харыс і вядомы музейшчык, кіраўнік Купалаўскага музея ў Пячышчах пад Казанню Рыма Абызава. 

У Марый Эл выйдзе «Анталогія беларускай паэзіі»

У Марый Эл выйдзе «Анталогія беларускай паэзіі»

Падрыхтавана да друку і ўбачыць свет «Анталогія беларускай паэзіі» на марыйскай мове.


У Казані ўшанавалі перакладчыка Купалы
98

У Казані ўшанавалі перакладчыка Купалы

У Беларусі і Татарстане добра вядомае імя паэта, перакладчыка, публіцыста, мастака народнага паэта Татарстана Рэната Харыса. Яго 85-гадовы юбілей адзначылі ў Музеі Янкі Купалы ў сяле Пячышчы пад Казанню. 

У Туркменістане надрукаваны новыя пераклады Купалы

У Туркменістане надрукаваны новыя пераклады Купалы

У штотыднёвай туркменскай газеце «Ашгабат», якая выходзіць накладам каля 8 000 экзэмпляраў, надрукавана падборка вершаў народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. 

У Пекіне знаёмяцца з кніжнымі навінкамі Беларусі

У Пекіне знаёмяцца з кніжнымі навінкамі Беларусі

Саюз пісьменнікаў Беларусі падтрымлівае цесныя стасункі з рознымі цэнтрамі даследванняў Беларусі, якія працуюць у кітайскіх ВНУ. Асабліва моцнае сяброўства — з беларусістамі з Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў. 

Беларуская класіка гучыць на мовах народаў Садружнасці

Беларуская класіка гучыць на мовах народаў Садружнасці

Саюз пісьменнікаў Беларусі рэалізуе творчы праект па перакладзе добра вядомых твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча на мовы народаў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю