Top.Mail.Ru

Навiны

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правядзе асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчыне
127

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правядзе асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчыне

Ён адбудзецца 29 студзеня 2026 года ў будынку Шаркаўшчынскага райвыканкама (вул. Камсамольская, 15).


Пажарную аварыйна-выратавальную частку пасля рэканструкцыі адкрылі ў Шаркаўшчыне

Пажарную аварыйна-выратавальную частку пасля рэканструкцыі адкрылі ў Шаркаўшчыне

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Шаркаўшчыне пасля рэканструкцыі адкрылася пажарная аварыйна-выратавальная частка № 1, перадае БелТА.


У Шаркаўшчыне адкрылася прадпрыемства па ініцыятыве «Адзін раён — адзін праект»

У Шаркаўшчыне адкрылася прадпрыемства па ініцыятыве «Адзін раён — адзін праект»

Рэалізацыя інвестпраекта «Шматпрофільная харчовая плодаагароднінная перапрацоўчая вытворчасць» пачалася ў 2022 годзе. Пры будаўніцтве была ўцягнута ў гаспадарчы абарот маёмасць, якая не выкарыстоўвалася. На прадпрыемстве створана 20 новых працоўных месцаў, а ў перспектыве дабавіцца яшчэ 30.

Сергяенка прыняў удзел у адкрыцці прадпрыемства па вытворчасці сокаў на Шаркаўшчыне

Сергяенка прыняў удзел у адкрыцці прадпрыемства па вытворчасці сокаў на Шаркаўшчыне

З’яўленне новых вытворчасцяў у райцэнтрах і малых гарадах не толькі дае працоўныя месцы, паступленні ў бюджэт, але і ў цэлым спрыяе развіццю раёна. Пра гэта журналістам у Шаркаўшчыне пасля адкрыцця прадпрыемства па вырабе сокаў прамога адціскання заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, упаўнаважаны Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка, паведаміла БелТА.

Ігар Сергяенка з рабочым вiзiтам наведаў Вiцебскую вобласць

Ігар Сергяенка з рабочым вiзiтам наведаў Вiцебскую вобласць

Iгар Сергяенка правёў асабiсты прыём грамадзян у Шаркаўшчынскiм райвыканкаме. Ён адзначыў, што пытаннi, з якiмi прыходзiлi людзi, умоўна можна падзялiць на два блокi: добраўпарадкаванне дарог, дамоў i электрыфiкацыя. Прычым пераход на электраацяпленне хвалюе жыхароў не толькi Вiцебшчыны, але i iншых абласцей. «Частка пытанняў на сёння не знайшла вырашэння праз тэхнiчныя магчымасцi, але ёсць iншыя варыянты — газ. Вяртаючыся да асфальтавання, у кожным раёне распрацаваны канкрэтны план з улiкам фактычнага стану дарог, у некаторых выпадках можа знайсцiся iндывiдуальнае рашэнне, у большасцi — добраўпарадкаванне дарожнай сеткi iдзе па плане», — сказаў спiкер.

Ігар Сергяенка з рабочым візітам наведаў Шаркаўшчыну

Ігар Сергяенка з рабочым візітам наведаў Шаркаўшчыну

Старшыня Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з калектывамі Шаркаўшчынскага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга», Шаркаўшчынскай раённай энергагазаінспекцыі філіяла Дзяржэнерганагляду па Віцебскай вобласці і Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак філіяла Глыбоцкіх электрычных сетак РУП «Віцебскэнерга». Спікер падзякаваў энергетыкам раёна за актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах мінулага года і распавёў аўдыторыі аб рабоце парламента.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю