Навiны
Хасэ Антоніа Каст перамог на выбарах прэзідэнта Чылі
У другім туры выбараў прэзідэнта Чылі атрымаў перамогу апазіцыйны кансерватыўны палітык Хасэ Антоніа Каст, паведаміла БелТА.
Землетрасенне магнітудай 5,6 адбылося ў Чылі
Землетрасенне магнітудай 5,6 зарэгістравана ў Чылі. Пра гэта паведамляе ТАСС, спасылаючыся на звесткі Еўрапейска-міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра.
Як і ў гады ВАВ, абарона нашай краіны мае ўсенародны характар. Пра што размаўляў Вальфовіч з кадэтамі ў Слуцку
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч наведаў Мінскае абласное кадэцкае вучылішча ў Слуцку, дзе азнаёміўся з адукацыйнымі магчымасцямі вучылішча і паразмаўляў з кадэтамі, паведамляе БелТА.
Андрэй Клемезь: Для поспеху патрэбны тры складнікі
«За ўсё, што ёсць у маім жыцці, я ўдзячны баскетболу. Я ўпэўнены і не сумняваюся, што шмат хто са мной пагодзіцца: не мы выбіраем баскетбол, а ён — нас», — кажа вядомы баскетбаліст, а сёння трэнер Андрэй Клемезь. Выбраўшы яго, баскетбол сапраўды не памыліўся. Андрэй Клемезь выступаў за нацыянальную зборную, пасля трэніраваў моцны БК «Гарызонт», лідара жаночага нацыянальнага чэмпіянату. А сёння спецыяліст трэніруе мужчынскую зборную U-14, створаную на базе Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. Адметна, што менавіта ў гэтай установе ён пачынаў свой спартыўны шлях. Аб ролі вучылішча ў выхаванні новага пакалення спартсменаў і аб асаблівасцях трэнерскай працы Андрэй Клемезь распавёў «Звяздзе».