Навiны
Рэкорд у гандлі, новыя візіты і ўзаемная рашучасць развіваць кантакты. Крутой сустрэўся з паслом КНР
Паміж Беларуссю і Кітаем склаўся найвышэйшы ўзровень даверу і супрацоўніцтва, і гэта не падлягае перагляду, нягледзячы на геапалітычныя абставіны. На гэтым пасыле лідара беларускай дзяржавы акцэнтаваў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой 13 лютага на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі Чжанам Вэньчуанем, паведамляе БелТА.
У Мінску распачаліся ўрачыстасці з нагоды кітайскага Свята Вясны
Кітай выказвае намер разам напісаць новую главу ў бліскучым летапісе беларуска-кітайскіх адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым заявіў перад пачаткам канцэрта «Вясёлае Свята Вясны» ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань.
Жалезнае братэрства без «падводных камянёў»
У Мінску адзначаюць 76-годдзе з дня ўтварэння КНР
У Мінску прэзентавалі культурную спадчыну Паднябеснай
Як усепагодныя і ўсебаковыя стратэгічныя партнёры, Кітай і Беларусь заўсёды захоўваюць узаемную павагу і гатоўнасць вучыцца найлепшаму адзін у аднаго. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань падчас прэзентацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая ў рамках мерапрыемства «Чай для гармоніі міру. Беларусь-2025». Прыгожае і змястоўнае мерапрыемства прайшло ў Кітайскім культурным цэнтры ў Мінску.
У сталіцы прайшоў маштабны чайны фестываль
На плошчы Свабоды ў сталіцы ў апошні дзень вясны прайшоў маштабны фестываль «Чай для гармоніі міру». Унікальнае мерапрыемства ўжо стала традыцыйным. Фэст прымеркаваны да сусветнага дня чаю.
Як развiваецца беларуска-кiтайскае супрацоўнiцтва ў сферы турызму?
Узаемадзеянне пашыраецца вельмi дынамiчна — экспарт турпаслуг з Кiтая ў Беларусь у мiнулым годзе вырас амаль на трэць у параўнаннi з 2023-м. У грашовым выражэннi гэты паказчык перавысiў 6 мiльёнаў долараў. «Так, мы толькi ў пачатку шляху, — адзначыў намеснiк мiнiстра спорту i турызму Алег Андрэйчык. — Але ўпэўнены, што ў такой жа прапорцыi, як тэмп росту экспарту турпаслуг, павялiчваюцца i турыстычныя патокi». Кiтай у топ-3 краiн, грамадзяне якiх найбольш актыўна наведваюць Беларусь.
Як развіваецца стратэгічнае беларуска-кітайскае супрацоўніцтва?
Паднябесная імкліва пашырае адкрытасць знешняму свету. Гэта адна з дзесяці галоўных задач кітайскаму ўраду, якія былі пастаўлены ў гэтым месяцы падчас «дзвюх сесій» (штогадовыя пасяджэнні Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая). Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань падчас прэс-брыфінгу пасольства. Як адзначыў дыпламат, у гэтым працэсе актыўна задзейнічана і наша краіна: «усё больш кітайскіх кампаній выбіраюць Беларусь для супрацоўніцтва, што прыносіць рэальную карысць народам абедзвюх краін».