Навiны
Як Мінская ЦЭЦ-4 рыхтуецца да новага ацяпляльнага сезона
Удзельнікі двухдзённага прэс-тура, прысвечанага 25-годдзю Мінэнерга, пабывалі на многіх прадпрыемствах, якія забяспечваюць нас газам, цеплавой і электрычнай энергіяй. Аб некаторых з іх мы вам ужо расказалі. Шмат цікавага даведаліся журналісты і падчас наведвання Мінскай ЦЭЦ-4, якая займае амаль 100 гектараў і забяспечвае цяплом каля 48 % усяго жылога фонду Мінска.
У Гродне на Паўночнай міні-ЦЭЦ правядуць планавыя цеплавыя выпрабаванні
На Паўночнай міні-ЦЭЦ у Гродне пройдуць цеплавыя выпрабаванні, можа змяніцца колер дыму. На стабільнасць падачы цяпла ў дамы работы не паўплываюць, паведамілі БелТА ў РУП «Гроднаэнерга».
Мінгарвыканкам аб парыве на ўчастку цепламагістралі: пашкоджанні лакалізаваныя
Ажыццяўляецца пераход на рэзервовыя крыніцы цеплазабеспячэння ў раёнах Мінска, дзе адбылося зніжэнне тэмпературы пасля пашкоджання цепламагістралі. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Андрэй Садоўскі, перадае БелТА.
Новы турбагенератар уключылі ў работу на Гродзенскай ЦЭЦ-2
На Гродзенскай ЦЭЦ-2 уключылі ў работу новы турбагенератар. Пра гэта БелТА праінфармавалі ў прэс-службе РУП «Гроднаэнерга».