Навiны
Як клапоцяцца зімой пра інвалідаў у сельскай мясцовасці
З наступленнем устойлівых халадоў работы вяскоўцам, асабліва тым, ў каго няма цэнтралізаванага ацяплення і водазабеспячэння, дадаецца — прынесці дроў, падпаліць у печы, прынесці ваду з калодзежа па галалёдзіцы... А калі выпадзе снег, яшчэ і дарожкі расчышчаць давядзецца. Малады ды здаровы з такімі «практыкаваннямі» справіцца без праблем. А вось калі здароўя няма зусім, ды яшчэ і жывеш адзін, тут без старонняй дапамогі абысціся цяжка. Таму адзінокім інвалідам, якія жывуць у сельскай мясцовасці, увага зімой удзяляецца асаблівая. У тым ліку і мясцовай уладай, бо хто ж як не старэйшыны і работнікі сельсавета лепш за ўсіх ведаюць, каму патрэбен асаблівы клопат.
У Крупскім раёне адкрылі завод па вытворчасці прафесійных тарфяных грунтоў
У Крупскім раёне адкрылі новы завод па вытворчасці прафесійных тарфяных грунтоў ААТ «ТБЗ Усяж» — філіял «Туршоўка». Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць ААТ «ТБЗ Усяж» пашырыць наменклатуру выпускаемай торфапрадукцыі з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі, арганізаваць выпуск высакаякаснай тарфяной прадукцыі непаліўнага прызначэння, запатрабаванай на ўнутраным і знешніх рынках.
У Гродзенскай вобласці да канца года ўсе раёны ў поўным аб'ёме будуць забяспечаны мабільнымі ФАПамі
Дапамога прыедзе паўсюль
У Гродзенскай вобласці да канца года ўсе раёны ў поўным аб’ёме будуць забяспечаны мабільнымі ФАПамі
Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе
Узровень медыцынскіх паслуг, асабліва ў сельскіх населеных пунктах, заўсёды знаходзіцца ў полі зроку кіраўніцтва дзяржавы. Штогод у краіне адкрываюць новыя ўстановы аховы здароўя з сучасным тэхналагічным абсталяваннем, пазітыўныя змяненні закранаюць і фельчарска-акушэрскія пункты, якія з’яўляюцца для вяскоўцаў першым і часам адзіным пунктам хуткай медыцынскай дапамогі.