Навiны
Беларускія творы друкуюцца ў Туркменістане
Добрыя весткі прыйшлі ад сяброў беларускай літаратуры з Туркменістана. Празаік і перакладчыца Багуль Анабаева працуе над пераўвасабленнем апавяданняў і вершаў Таццяны Дземідовіч з Брэста, Галіны Загурскай з Полацка, Жанны Міус з Магілёва на туркменскую мову.
У Пекіне знаёмяцца з кніжнымі навінкамі Беларусі
Саюз пісьменнікаў Беларусі падтрымлівае цесныя стасункі з рознымі цэнтрамі даследванняў Беларусі, якія працуюць у кітайскіх ВНУ. Асабліва моцнае сяброўства — з беларусістамі з Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.
Наш дарагі
...Той дзень у памяці да сёння. Мне 15. За вёскай, на невялічкім узгорку, які павольна спускаецца да рэчкі, — паша для кароў. Пад’еўшы і прытаміўшыся, яны паляглі. Значыць, пастушкам можна пачытаць?
Юбілей Караткевіча адзначылі ў Полацку
На Віцебшчыне прайшло нямала мерапрыемстваў, звязаных з 95-годдзем з дня нараджэння аўтара неўміручых твораў «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чорны замак Альшанскі», іншых аповесцяў і раманаў, якія і сёння прыцягваюць увагу чытачоў.
Уладзіміру Караткевічу — 95! Чым уражвае юбілейная выстаўка ў літаратурным музеі?
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстаўка, прысвечаная 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Арганізатары пры стварэнні яе вырашылі зрабіць акцэнт на казачныя, легендарныя матывы творчасці пісьменніка, таму і назва ў яе загадкавая — «Вясна ўвосень». Вобраз маладога парастка, што ўзышоў сярод залацістай лістоты, які размешчаны ў цэнтры экспазіцыі, — гэта і прамая спасылка на шматгранную асобу Караткевіча.
У Віцебску ўшануюць лаўрэатаў прэміі імя Уладзіміра Караткевіча
26 лістапада, у 95-ю гадавіну з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння абласной літаратурнай прэміі імя У. С. Караткевіча. Ён ураджэнец Оршы, і такая ўзнагарода сведчыць аб пашане землякоў да асобы і творчасці класіка беларускай літаратуры.
95-ты Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча натхняе яго землякоў
Культавая асоба ў нашай літаратуры. Той, хто аб’ядноўвае беларусаў розных пакаленняў і поглядаў на жыццё. Ухапіўшы і адлюстраваўшы наш адметны менталітэт, ён стаў пісьменнікам насамрэч народным (хоць афіцыйна звання такога не меў) для краіны, якая тады ўжо жыла ў яго свядомасці, але аформілася як незалежная, калі яго не стала.
Караткевіч крочыць па ўсім свеце
У Вялікім тэатры Беларусі прадэманстравалі «Скарбы з вясковых куфраў»
Так называлася выстаўка аднаго дня, арганізаваная ў дзень паказу оперы Уладзіміра Солтана (паводле Уладзіміра Караткевіча) «Дзікае паляванне караля Стаха». У тэатр «прыехалі» экспанаты Музея старабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — і пра кожны з іх можна было атрымаць інфармацыю з разгорнутым тлумачэннем спецыялістаў, што гэта за рэч і як яе выкарыстоўвалі нашы продкі. Атрымаўся выдатны пралог да оперы, бо ў яе сцэнаграфічным рашэнні выкарыстаны шмат якія даўнія рэчы, сэнс і сімвалізм якіх мае значэнне да разумення твора, ды і гукі часам можна пачуць, нібыта з самой даўніны...
Што пісалі беларускія класікі пра добраўпарадкаванне?
«Над гародам і садам — сонца. Віецца матавы гарох, пахне кропам і каноплямі, матылямі чырванее на градах мак, гудуць, вылятаючы з вулляў, пчолы. Лапушацца вялізныя, на чырвона-зялёных ножках-сцяблінках, лісты рэвеню, „беларускага апельсіна“. А ўначы, калі ляжыш на посцілцы пад дрэвам, часам чуеш, як глуха, нібы гіры, падаюць на дах антонаўкі і бубняць, ракочуць, скочваючыся па ім», — так узнёсла апісваў Уладзімір Караткевіч у эсэ «Зямля пад белымі крыламі» беларускую гасподу... Недарэмна гэты год абвешчаны Годам добраўпарадкавання — беларусы нават у часы нястачы імкнуліся да чысціні і прыгажосці. Цудоўную выцінанку на шыбу прыладзіць, кашулю вышыўкай аздобіць... Парадкавалі свой побыт і героі беларускай літаратурнай класікі.