Навiны
Чым прываблівае вока аграгарадок Старая Радча ў Круглянскім раёне
Калі едзеш праз аграгарадок на Талачын, нельга не звярнуць увагі, колькі розных цікавых аб’ектаў знаходзіцца ўздоўж дарогі. Летась тут з’явілася скульптура ў гонар хлебаробаў, пабудаваная альтанка каля крынічкі на рэчцы Гнілка, больш насычанай стала пляцоўка, прысвечаная славутаму земляку, артысту і вядучаму папулярнай у 1990-я гады тэлеперадачы «Погляд» Сяргею Бадрову.
Намеснік галоўнага ўрача Аршанскай бальніцы: Пяць чалавек пасля ДТЗ у Талачынскім раёне пакінулі на лячэнні
Пяць пасажыраў міжнароднага аўтобуса, які сёння перакуліўся ў Талачынскім раёне, застаюцца на лячэнні ў Аршанскай гарадской бальніцы № 1. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Смяротнае ДТЗ у Талачынскім раёне: перакуліўся міжнародны автобус
Мужчына загінуў пасля нападу кабана на падворку ў Талачынскім раёне
Жыхар вёскі Воўкавічы Талачынскага раёна трымае ў сябе на ўчастку дзікіх свіней. 23 жніўня кабан збег з вальера, што прывяло да трагедыі. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе ГКСЭ, паведамляе «Мінская Праўда»
Аляксандр Лукашэнка: «Давайце будзем карыстацца тым, што ў нас ёсць, і будзем берагчы сваю беларускую зямлю»
Светлае свята Вялікадня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па традыцыі сустракае разам з вернікамі. Сёлета — у Свята-Пакроўскім жаночым манастыры, у храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы, што ў горадзе Талачын.