Навiны
497
Як выконваюцца даручэнні Прэзідэнта аб рацыянальным абыходжанні з адходамі?
20.08.2025
Адкрытае пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях абыходжання з адходамі пры Мінпрыроды адбылося 20 жніўня ў рамках ІІІ Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы Ecology Expo — 2025. Тэмай абмеркавання стала рэалізацыя даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных 20 мая падчас нарады па пытаннях абыходжання з адходамі і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў.