Навiны
350
Чым прываблівае вока аграгарадок Старая Радча ў Круглянскім раёне
06.03.2026
Калі едзеш праз аграгарадок на Талачын, нельга не звярнуць увагі, колькі розных цікавых аб’ектаў знаходзіцца ўздоўж дарогі. Летась тут з’явілася скульптура ў гонар хлебаробаў, пабудаваная альтанка каля крынічкі на рэчцы Гнілка, больш насычанай стала пляцоўка, прысвечаная славутаму земляку, артысту і вядучаму папулярнай у 1990-я гады тэлеперадачы «Погляд» Сяргею Бадрову.