Навiны
254
У Беларусі распрацавана і ўкараняецца навігацыйная сістэма для невідушчых «KROPKI»
21.11.2025
21 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была прэзентавана гукавая навігацыйная сістэма «KROPKI» для невідушчых людзей. Яна заклікана зрабіць больш даступным асяроддзе для людзей з інваліднасцю па зроку. Гэта першая такая айчынная распрацоўка ў галіне інфармацыйных тэхналогій.