Навiны
На экскурсіі ў Палацы Незалежнасці пабывалі работнікі СЭЗ «Мінск»
Каб трапіць у Палац Незалежнасці, проста купіць квіток не атрымаецца — гэта аб’ект дзяржаўнага значэння. Аднак дзякуючы распараджэнню Прэзідэнта зрабіць палац даступным для жыхароў краіны, гэта магчыма, і ахвотных пабываць тут усё больш. Калі на пачатковым этапе экскурсіі ўспрымалі як адзінкавы эксперымент, то сёння графік наведвання фарміруецца на тыдні наперад. Чарговую магчымасць убачыць знакавыя залы і інтэр’еры атрымалі прадстаўнікі СЭЗ «Мінск» і кампаній-партнёраў — людзі, якія сваёй працай ствараюць эканамічную моц краіны.
Прадукцыя рэзідэнтаў СЭЗ «Гомель-Ратон» запатрабавана больш як у 45 краінах свету
Прадукцыя рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Гомель-Ратон» запатрабавана больш як у 45 краінах свету. Гэта падкрэсліў кіраўнік адмініітрацыі СЭЗ Дзмітрый Лебедзь на штогадовай падагульняючай канферэнцыі СЭЗ, паведаміла БелТА.
Рэзідэнты СЭЗ «Гроднаінвест» у 2025 годзе экспартавалі прадукцыі на больш як $1 млрд
У 2025 годзе знешнегандлёвы абарот прадпрыемстваў СЭЗ «Гроднаінвест» склаў $1 683 млн, на $86 млн вышэй за ўзровень 2024 года. Пра гэта паведамілі БелТА ў свабоднай эканамічнай зоне.
Інвестыцыі рэзідэнтаў СЭЗ «Гроднаінвест» у асноўны капітал у 2025 годзе павялічыліся ў 2,4 раза
Інвестыцыі рэзідэнтаў СЭЗ «Гроднаінвест» у асноўны капітал у 2025 годзе павялічыліся ў 2,4 раза, паведамілі БелТА ў свабоднай эканамічнай зоне.
У СЭЗ «Гроднаінвест» у два разы нарасцілі інвестыцыі ў асноўны капітал
Рэзідэнты СЭЗ «Гроднаінвест» у 2 разы павялічылі інвестыцыі ў асноўны капітал, паведамілі БелТА ў свабоднай эканамічнай зоне.
Рэзідэнты СЭЗ у I паўгоддзі ў Беларусі інвесціравалі звыш Br1 млрд у стварэнне і развіццё вытворчасцяў
Рэзідэнты СЭЗ у I паўгоддзі інвесціравалі звыш Br1 млрд у стварэнне і развіццё вытворчасцяў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.
«БелЭмса» — першы і адзіны ў Беларусі вытворца дзіцячых і дарослых падгузкаў
Прадпрымальнікі інвестуюць у эканоміку, адкрываюць новыя працоўныя месцы, укараняюць сучасныя тэхналогіі. Дзяржава зацікаўленая ў тым, каб іх стваральная дзейнасць пашыралася і павялічвалася. Пра гэта казаў Прэзідэнт краіны на сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу з нагоды стымулявання развіцця прадпрымальніцкага сектара эканомікі. Вельмі важна ствараць спрыяльнае дзелавое асяроддзе, але трэба, каб і бізнес быў празрыстым, прыносіў карысць краіне, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Рэзідэнты СЭЗ «Гроднаінвест» прыцягнулі больш за 85 мільёнаў долараў замежных інвестыцый у 2024 годзе
Летась для фінансавання інвестыцыйных праектаў рэзідэнтамі СЭЗ «Гроднаінвест» прыцягнута 86,4 мільёна долараў ЗША замежных інвестыцый, з якіх 99,8% — прамыя замежныя інвестыцыі, паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ.