Навiны
Парламент Рэспублікі Сербскай прызначыў Бабіч выконваючай абавязкі прэзідэнта
Народная скупшчына Рэспублікі Сербскай (РС, энтытэт Босніі і Герцагавіны) на 27-м пазачарговым пасяджэнні прыняла рашэнне аб прызначэнні Аны Трышыч Бабіч выконваючай абавязкі прэзідэнта. За гэтае рашэнне прагаласавалі 48 дэпутатаў, 4 былі супраць, якія ўстрымаліся не было. Большасць прадстаўнікоў апазіцыі не бралі ўдзел у галасаванні. Пра гэта паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка: Мы побач з вамі, мы будзем вас падтрымліваць, мы будзем вам дапамагаць
«Дарагія сябры, мне прыемна бачыць і сустракаць вас у Беларусі. Я хачу, каб ведалі, што вы прыехалі не проста ў краіну блізкую, да вашага народа. Вы прыехалі да сваіх сяброў, да сваіх родных. Вы прыехалі ў сваю Беларусь», — такімі словамі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывітаў Старшыню Веча народаў Рэспублікі Сербскай Срэбранку Голіч.
Беларусь-Рэспубліка Сербская: адносіны, якія грунтуюцца на гістарычных каранях і славянскім брацтве
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны знаходзіцца з афіцыйным візітам у нашай краіне па запрашэнні Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі КАЧАНАВАЙ. Дамоўленасць аб візіце была дасягнута на палях чацвёртага Еўразійскага жаночага форуму, які ў верасні прайшоў у Санкт-Пецярбургу.
Сергяенка сустрэўся са старшынёй Веча народаў Рэспублікі Сербскай
У Беларусі заўсёды рады гасцям, асабліва тым, каго па праву лічым сваімі сябрамі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Рэспублікі Сербскай на чале са старшынёй Веча народаў Рэспублікі Сербскай Срэбранкай Голіч, перадае БелТА.