Top.Mail.Ru

Навiны

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў наведалі Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў наведалі Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў

Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў сёлета адзначыў свой 25-гадовы юбілей. У далёкім 2000-м ён адкрыўся па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў рамках рэалізацыі праграмы «Дзеці Беларусі». Штогод у сярэднім 10-11 дзяцей, якія праходзяць тут рэабілітацыю, пачынаюць самастойна хадзіць. Сёлета знята інваліднасць у 6 дзяцей, самастойна змаглі пайсці 7 дзяцей, 10 — вымавілі свае першыя словы. Цэнтр не толькі аказвае комплексную рэабілітацыю дзецям-інвалідам з выкарыстаннем інавацыйных методык і сучасных практык, але і вучыць іх неабходным жыццёвым навыкам. Тут любяць дзетак і клапоцяцца аб іх незалежна ад праблем, з якімі ім і іх бацькам, на жаль, давялося сутыкнуцца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю