
180
Подзвіг Рымы Шаршнёвай — сімвал мужнасці і адвагі
10.06.2025
Імем сямнаццацігадовай партызанкі, якая закрыла сабой амбразуру варожага дзота, названы вуліцы ў Добрушы і ў сяле Тоцкае Арэнбургскай вобласці. Гэта ж імя — Рымы Шаршнёвай — носіць сталічная гімназія № 25 (некалі — школа, дзе вучылася Рыма), дзе цяпер штогод урачыста праводзіцца Дзень памяці Рымы Шаршнёвай.