Навiны
Плённа супрацоўнічаюць бібліятэкары Пскова і Віцебска
Адлегласць ад Віцебска да Пскова складае па трасе 344 км. Дабрацца з аднаго горада ў другі можна крыху меней як за пяць гадзін. Пскоўская і Віцебская вобласці маюць агульную мяжу і вельмі актыўна супрацоўнічаюць у фармаце расійска-беларускага ўзаемадзяння. Існуе пагадненне аб супрацоўніцтве і паміж абласнымі бібліятэкамі — Віцебскай імя У. І. Леніна і Пскоўскай імя В. Я. Курбатава.
У Віцебску адбудуцца Дні Пскоўскай вобласці
Сябры з памежнага рэгіёна Расійскай Федэрацыі будуць гасціць у горадзе над Дзвіной 20 і 21 лістапада.
Супрацоўнікамі МУС Беларусі і Расіі ліквідавана буйная наркалабараторыя
Аператыўнікамі наркакантролю Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ва ўзаемадзеянні з калегамі з Расіі спынена дзейнасць арганізаванай групы, якая складаецца з грамадзян дзвюх краін. Аб гэтым заявіў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Вадзім Ваўчок.