Навiны
Падчас посту арганізм пакутуе ад недахопу жывёльнага бялку
Эксперты раяць папаўняць бялок грыбамі і бабовымі
У праваслаўных вернікаў пачынаецца Калядны пост
У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Калядны пост — адзін з чатырох шматдзённых пастоў, які рыхтуе вернікаў да светлага свята Нараджэння Госпада Ісуса Хрыста, перадае БелТА.
Кампост за 6 тыдняў...
Кампост — сапраўднае агароднае золата. Ён паляпшае структуру глебы, рэгулюе паступленне вады і пажыўных рэчываў у расліны, кіслотнасць глебы. Якасны кампост, своечасова ўнесены, падвойвае ўраджай і ашаламляльна павышае якасць гародніны. Акрамя таго, ён абараняе расліны ад хвароб. І калі падысці да гэтага працэсу з розумам, па-гаспадарску, то на паспяванне кампосту трэба не год, а ўсяго 6-8 тыдняў.
Як правільна закласці восеньскі кампост
Восень — ідэальны час, каб не толькі прыбраць сад, але і закласці аснову будучага ўраджаю. Градкі пусцеюць, лісце ападае, трава скошана — а значыць, самы час ператварыць усё гэта багацце ў карысны кампост. Гэта не проста спосаб пазбавіцца ад адходаў, а сапраўдны падарунак для глебы: прыроднае ўгнаенне, якое паляпшае структуру зямлі, захоўвае вільгаць і сілкуе расліны ўвесь сезон. Паведаміла smartpress.by
У праваслаўных вернікаў пачынаецца Пятроў пост
Пост устаноўлен у гонар святых апосталаў, якія пасля сашэсця на іх Святога Духа разышліся па ўсіх краінах з добрай весткай, знаходзячыся заўсёды ў пасце і малітве. Адны людзі, слухаючы іх, паверылі ў Бога, іншыя ж узлаваліся і захацелі іх загубіць. Многія з апосталаў скончылі сваё жыццё, як і Ісус, на крыжы ці ў вязніцы.
Традыцыі святкавання Вялікадня
Вялікдзень — самае значнае свята ў хрысціянскім календары. Яго назва паходзіць ад яўрэйскага «Песах», што азначае «збавенне», але для праваслаўных вернікаў гэта дзень Уваскрэсення Хрыста, напоўнены глыбокім духоўным сэнсам, радасцю і надзеяй. Вялікдзень не мае фіксаванай даты: яе адзначаюць у першую нядзелю пасля першай вясновай поўні, наступнага за днём вясновага раўнадзенства.