Навiны
Як плануецца мадэрнізаваць РСЗА «Паланэз-М», расказаў старшыня Дзяржкамваенпрама
Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус перад пачаткам пасяджэння калегіі ведамства ў Мінску расказаў журналістам аб тым, як плануецца мадэрнізаваць РСЗА «Паланэз-М», паведамляе БелТА.
У 2025 годзе прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама паставілі сваю прадукцыю ў 65 краін свету
Беларуская абаронка пашырае геаграфію экспарту
Кіраўнік Дзяржкамваенпрама расказаў аб залатой сярэдзіне ў вытворчасці беспілотнікаў
Аўральна будаваць вытворчасці беспілотнікаў няма неабходнасці. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, паведамляе БелТА.
Пантус: Беларусь з апярэджаннем графіка працуе над пускавой устаноўкай для «Арэшніка»
Беларусь з апярэджаннем графіка працуе над вырабам пускавой устаноўкі для расійскага ракетнага комплексу «Арэшнік». Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, паведамляе БелТА.
Пантус: сумесныя прадукты з ваенна-прамысловым корпусам Азербайджана з'явяцца хуткім часам
У найбліжэйшы час у Беларусі з’явяцца сумесныя прадукты з ваенна-прамысловым корпусам Азербайджана. Аб гэтым расказаў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, які знаходзіцца ў складзе дэлегацыі на чале з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным у Баку, паведамляе БелТА.
Беларуская абаронка актыўна развіваецца і дэманструе рэкордныя лічбы
Днямі на базе сталічнага ААТ «Агат — сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынга «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» прайшла выстаўка дасягненняў айчыннага ваенна-прамысловага комплексу, на якой можна было ўбачыць больш за 140 натурных узораў і макетаў найбольш сучаснай прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння. Непасрэдна сама дэманстрацыя была прымеркавана да пасяджэння калегіі Дзяржкамваенпрама і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму па выніках дзейнасці за 2024 год, а таксама прысвечана вызначэнню планаў і задач на 2025 год. Адразу варта адзначыць, што летась аб’ёмы прамысловай вытворчасці беларускай абаронкі дасягнулі рэкорднай лічбы.
Узброеныя Сілы Беларусі ў 2024 годзе прынялі на ўзбраенне 24 распрацоўкі Дзяржкамваенпрама
Узброеныя Сілы Беларусі ў 2024 годзе прынялі на ўзбраенне 24 узоры ўзбраення і тэхнікі, распрацаваныя Дзяржкамваенпрамам. Пра гэта журналістам расказаў старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус перад пачаткам пасяджэння калегіі міністэрства ў Мінску, паведамляе БелТА.
«Па аб’ёме прамысловай вытворчасці за 2024 год дасягнуты рэкордныя лічбы»
За 2024 год па аб’ёме прамысловай вытворчасці былі дасягнуты рэкордныя лічбы. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус. Ён таксама расказаў аб найноўшых распрацоўках ДВПК, прынятых на ўзбраенне ў беларускае войска, а таксама аб перспектыўных кірунках — у прыватнасці як ідзе стварэнне першага беларускага лёгкаматорнага самалёта «Асвей».