Навiны
Сергяенка — старшыні ПАРЛАЦІНА: візіт у Беларусь дазволіць пераканацца ў адкрытасці і міралюбнасці нашай краіны
Дэлегацыя Парламента краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна падчас візіту ў Беларусь зможа пераканацца ў адкрытасці, прыязнасці, міралюбнасці рэспублікі, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка на сустрэчы са старшынёй Парламента краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна Раланда Гансалесам Патрысіа, паведаміла БелТА.
Дэлегацыя парламента краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна прыбыла з візітам у Беларусь
Дэлегацыя парламента краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна прыбыла з візітам у Беларусь. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Участкі для ўрачоў, настаўнікаў, работнікаў АПК — без аўкцыёнаў
Дзеля развіцця і будучыні
Дэпутаты пашыраюць паўнамоцтвы КДК і ўводзяць зямельную амністыю
Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект па пытаннях дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю. У першую чаргу гаворка ідзе аб пашырэнні паўнамоцтваў органаў фінансавых расследаванняў КДК.
Дэлегацыя парламентарыяў з Венесуэлы наведае Беларусь
Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь парламенцкая дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, якая прадстаўляе маладзёжнае крыло Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы, наведае Беларусь з візітам 16-18 красавіка. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Багацце будучым пакаленням. Парламентарыі прынялі ўдзел у акцыі «Лес! Дабра! Парадак!»
Сяргей РАЧКОЎ: «На тэрыторыі Саюзнай дзяржавы фарміруецца адзіная міграцыйная прастора»
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей РАЧКОЎ прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Агульная міграцыйная прастора дзяржаў СНД: сучасныя выклікі і перспектывы развіцця», якая адбылася ў Санкт-Пецярбургу.
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у 152-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза ў Стамбуле
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у 152-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС), якая пройдзе ў красавіку ў Стамбуле, адзначыў у каментарыі журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў перад пасяджэннем геапалітычнай групы «Еўразія», якое прайшло ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі ў ходзе падрыхтоўкі да ўдзелу ў Асамблеі МПС, перадае БелТА.
Вядомага дзяржаўнага дзеяча Аляксея Камая з 90-годдзем віншавалі ў Палаце прадстаўнікоў
Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў зачытаў віншавальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у якім кіраўнік дзяржавы выказаў Аляксею Сцяпанавічу словы падзякі за працу і адданасць Айчыне. Беларускі лідар адзначыў, што яго багаты вопыт партыйнай і дзяржаўнай работы, мудрасць, актыўная жыццёвая пазіцыя і сёння дапамагаюць у будаўніцтве моцнай і суверэннай Беларусі, спрыяюць выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, асабліва ў маладзёжным асяроддзі.