Навiны
Імкненне да чысціні і прыгажосці — асаблівасць нашай традыцыйнай нацыянальнай культуры
Чысціня стала своеасаблівым брэндам нашай краіны. Цяпер, у Год добраўпарадкавання, робіцца яшчэ больш, каб наша Беларусь была прыгожай і ўтульнай. Але многае залежыць ад саміх людзей, бо ніхто, акрамя нас саміх, не навядзе парадак у нас у доме ці на падворку. І тут можна сказаць, што добраўпарадкаванне, падтрыманне чысціні цанілася ў беларусаў спрадвеку, з’яўляецца нашай нацыянальнай традыцыяй.
Дзе знаходзіцца гід па гісторыі і культуры Беларусі?
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае мінчан і гасцей сталіцы на займальную выстаўку «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры», якая распавядае пра асноўныя этапы гістарычнага развіцця краіны, дае кароткую характарыстыку культурным здабыткам і прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці.