Навiны
Сенатар Міхаіл Русы — пра работу аўтакрам і сельскіх магазінаў
Русы аб рабоце аўтакрам і сельмагаў: людзі павінны мець магчымасць купіць усё, што яны жадаюць
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы ў Івацэвіцкім раёне азнаёміўся з работай аўтакрам і сельскіх магазінаў, паведамляе БелТА.
Русы пра праграму развіцця Прыпяцкага Палесся: Я гатовы галаву закласці, усё пралічана дзясяткі разоў
Усе паказчыкі, прадугледжаныя праграмай развіцця Прыпяцкага Палесся, дэталёва правераны, рэалістычныя і ўлічваюць рэальнае становішча спраў. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб развіцці раёнаў Прыпяцкага Палесся, паведаміла БелТА.
«Чалавек ведаў, што робіць, казаў праўду, і людзі яму верылі...»
Падчас выступлення Прэзідэнта Беларусі ў Савеце Федэрацыі ў Маскве старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка павіншавала Аляксандра Лукашэнку з пачаткам яркай палітычнай кар’еры. У сакавіку 1990 года, а дакладней, 18 сакавіка, дырэктар саўгаса Гарадзец Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка падчас паўторнага галасавання (барацьба за мандаты была сур’ёзная: на 310 месцаў прэтэндавала 1427 кандыдатаў) стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У адказ Прэзідэнт Беларусі заўважыў: «Было такое. І вельмі гэтым ганаруся. Калі б гэтага перыяду, як і іншых, не было ў маім жыцці, я б, можа, і не быў Прэзідэнтам. Самы галоўны мой перыяд у жыцці — дэпутацкая работа. Я бачыў усіх, я бачыў усё і я там навучыўся высокім тэхналогіям — палітычным, дыпламатычным і іншым — і як губка гэта ўсё ўбіраў. За той перыяд мне не сорамна»...