Навiны
Юрый Сянько: «Беларусь ужо дасягнула шэрагу глабальных мэт, да якіх Міжнародная арганізацыя працы толькі заклікае сусветную супольнасць»
Аб гэтым заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падчас выступлення на пленарным пасяджэнні 114-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), якая сабрала прадстаўнікоў больш як 180 дзяржаў. У рабоце форуму прымае ўдзел і дэлегацыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на чале з кіраўніком нацыянальнага прафцэнтра Юрыем Сянько.
Старшыня ФПБ Юрый Сянько правёў брыфінг для прадстаўнікоў замежных дыпламатычных місій
Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі і прадстаўнікі пасольстваў каля 20 замежных дзяржаў. Кіраўнік нацыянальнага прафцэнтра прадставіў удзельнікам брыфінгу падрабязную інфармацыю аб выніках работы Федэрацыі прафсаюзаў і супрацоўніцтве з замежнымі калегамі. Асобная ўвага была ўдзелена пытанню ўзаемадзеяння з Міжнароднай арганізацыяй працы ва ўмовах незаконнага санкцыйнага націску на працоўных Беларусі, які працягваецца.